М Э Н Ю

Галоўная старонка

Актуальнасці

Гісторыя

Навука

Спорт

Экзамены

Выпускнікі

Выдатнікі

Дасягненні і ўзнагороды

Пазакласныя заняткі


І Н Ф О

Старонку найлепш пераглядаць у раздзельнасці 800x600 або 1024x768, у прынамсі 16 -бітавым колеры, праглядаркай Microsoft Internet Explorer 5.0 або навейшай.


ГІСТОРЫЯ ШКОЛЫ




    Гісторыя школы пачалася ў 1949 г., калі была ўстаноўлена асветная адзінка з назвай: Пачатковая школа і Агульнаадукацыйны ліцэй з Беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы. Варта сказаць, што школ з беларускай мовай навучання было ў Польшчы тады каля 50 (у тым дзве сярэднія). Сядзібай школы ў Гайнаўцы быў будынак пры вуліцы Пілсудскага 3, пабудаваны ў 1936 г. на патрэбы пачатковай школы, якая дзейнічала да 1965 г. (з перапынкам у перыядзе 1941-1944). У навучальным годзе 1944/45 дзейнічала тут таксама Беларуская дзяржаўная гімназія. Пачаткова ліцэй налічваў толькі 4 аддзелы. Ад верасня 1963 г. пачалі стварацца паралельныя класы. Школа пачала набіраць сваеасаблівага характару, таксама дзякуючы атрыманню Сцяга, што адбылося 19 красавіка 1964 г. Пачало прыбываць таксама моладзі, а гэта дзякуючы сарганізаванню ў 1988 г. трох першых класаў. У навучальным годзе 1993/94 класаў такіх было ўжо 4, а ў наступным годзе - 5.
     Важным элементам жыцця школы была і ёсць артыстычная дзейнсць. Такая дзейнасць набрала больш сарганізаванага характару пачынаючы ад навучальнага 1972/73 года, калі гэта ўзнікнуў вакальны дзявочы калектыў, які па-за школьнымі мерапрыемствамі, прымаў удзел таксама ў аглядах беларускай песні. Ад навучальнага года 1979/80 дзейнічалі ў школе ўжо два калектывы: вакальны “Дзявочыя ноткі”, і вакальна-інструментальны “Гайтан”, а па аднаўленні склада - “Гайтан 2”. “Гайтан 2” заняў І месца на цэнтральным аглядзе беларускай песні ў Беластоку, быў таксама госцем фестывалю ўкраінскай песні ў Гданьску. Спадкаемцам гэтых традыцый стаўся калектыў “Знічка”,які дзейнічае ад навучальнага года 1995/96.
     Важнае месца ў жыцці белліцэя заняў таксама спорт. Прычыніўся да гэтага асабліва настаўнік фізкультуры Мікалай Врублеўскі. Сарганізаваная цераз яго дружына валейбалістак знайшлася на чале ваяводства (І меца ў навучальным годзе 1966/67), а нават пачалася лічыцца ў краіне (ІІІ месца ў Паўфіналах Чэмпіяната Польшчы ў Любліне ў навучальным годзе 1970/71).
     Каб школа магла добра дзейнічаць, мусяць кіраваць ёю адказныя асобы. Адказнасць гэта спачывала (і спачывае) на чарговых дырэктарах белліцея. Былі імі: Васіль Літвінчук (да 1950 г.), Сяргей Сарока (да 1957 г.), Анастазія Тропак (да 1968 г.), Аляксандар Іванюк (да 1971 г. і ў гадах 1981-1991), Уладзімір Стэпанюк (да 1981 г.), Васіль Базылюк (ад 01.03.1972 да 31.08.1972 г.), Васіль Дамброўскі (1991-1992) і Яўген Сачко (ад 1992 г.). За кадэнцыі дырэктара Аляксандра Іванюка, у 1985 г. адбыўся першы з’езд выпускнікоў.
     Важным годам для школы быў 1991 г., калі наступіла значная замена кадраў. На пенсію адышло 10 настаўнікаў (разам з дырэктарам). Іх месца занялі маладыя педагогі, будучы ў большасці выпускнікамі гэтага ліцэя. Змена кадр зазначылася таксама звонку - цераз пабудову новага дыдактычнага аб’екту (побач старых памяшканняў). Аддадзена яго ў карыстанне ўжо ў 1993 г. У гэтым будынку ад восені 1994 г. пачала дзейнічаць школьная сталоўка. У навучальным годзе 1996/97, школа ўзбагацілася у новую гімнастычную залу. Пабудова новага будынка дала школе магчымасць пашырэння колькасці аддзелаў, а гэта дазволіла на сарганізаванне прафілаваных класаў. Ужо ў навучальным годзе 1993/94 уведзена біялагічна-хімічны ўхіл, у навучальным годзе 1994/95 - матэматычна-фізычны, а ў навучальным годзе 1997/98 - гуманістычны. У сувязі з ростам колькасці аддзелаў у 1996 г. уведзена ў школе пасаду намесніка дырэктара. Год 1993 - гэта таксама пачатак дзейнасці ў школе Клуба Беларускіх Спраў, сарганізаванага цераз настаўніка гісторыі і старшыню Беларускага Саюза ў РП Яўгена Ваппу. На працягу свайго існавання школа дабілася лаўрэатаў прадметных алімпіяд: з рускай мовы (першы раз у навучальным годзе 1974/75), ведаў аб Польшчы і сучасным свеце(1983/84), нямецкай мовы(1986/87), матэматыкі (1987/88) і беларускай мовы (першы раз у навучальным годзе 1995/96).




Напішы да нас




Паноўны выбар мовы