M E N U

Strona główna

Aktualności

Historia

Pedagog szkolny

Dokumenty

Nauka

Sport

Egzaminy

Absolwenci

Najlepsi uczniowie

Osiągnięcia i nagrody

Zajęcia pozalekcyjne

Koło Przyrodników

Indywidualny tok nauczania

Zespół wokalny "ZNICZKA"

Biblioteka szkolna


Podziękowania



I N F O

Stronę najlepiej przeglądać w rozdzielczości 800x600 lub 1024x768, w przynajmniej 16 - bitowym kolorze, przeglądarką Microsoft Internet Explorer 5.0 lub nowszą.

AKTUALNOŚCI


Дэбют на старонках «Нівы»

У тыднёвіку «Ніва» з дня 29 кастрычніка 2017 года паявілася дэбютанцкая публікацыя нашай ліцэісткі Магдалены Аніскевіч з класа ІА. Трэба прызнаць, што дзяўчына «чуе» пяро. Зрэшты, прачытайце самі.


Цікавая сустрэча з журналістам

6 кастрычніка 2017 года ў Гайнаўскім белліцэі адбылася незвычайная сустрэча з выдатным журналістам ды перакладчыкам Янам Максімюком. Наш госць зрабіў вялікае ўражанне на вучнях, якія ўдзельнічалі ў гэтым спатканні. Мы даведаліся, што спадар Ян распрацаваў наш падляшскі дыялект як асобную мову ды папулярызаваў яе ў іншых частках свету. У дадатак журналіст ведае аж трынаццаць замежных моў. Мы – вучні белліцэя з вялікай зацікаўленасцю слухалі пра ўсё тое, што расказваў нам госць. На пачатку сустрэчы ён расказаў пра сябе і сваю творчасць. Нам стала вядома, што Ян Максімюк працаваў калісьці ў «Ніве». Ён распавёў нам пра сваю працу перакладчыка, журналіста, а таксама пра час, калі працаваў у пасольстве ЗША ў Варшаве. Свае аповеды спадар Максімюк узбагаціў фатаграфіямі, якія прадстаўлялі канкрэтныя моманты з яго жыцця: канферэнцыі ў Шкоцыі, Японіі ці Канадзе.

У другой палавіне сустрэчы вучні маглі задаць пытанні нашаму госцю. Многія з нас падымалі рукі ўверх, каб пра нешта запытаць, а Ян Максімюк даваў нам дэталёвыя адказы.

Мне здаецца, што ўсе вучні, прысутныя на сустрэчы, вельмі прыемна правялі час у кампаніі нашага госця. Ян Максімюк аказаўся вельмі цікавым чалавекам, які зрабіў на нас вельмі станоўчае ўражанне і гэтыя два ўрокі аказаліся за кароткімі на спатканне з такім выдатным чалавекам. На канец мы шчыра падзякавалі нашаму госцю, зрабілі здымкі, а некаторыя вучні падыходзілі да спадара Яна, каб асабіста падзякаваць ды коратка пагутарыць з ім самнасам.

Магдалена АНІСКЕВІЧ
Гайнаўскі белліцэй
Зорка н-р 44-2017


Więcej: >>>


Rekrutacja na rok szkolny 2017/2018
Podręczniki na rok szkolny 2017/2018
Wydarzenia szkolne
Rok 2016/2017 >>>
Rok 2015/2016 >>>
Rok 2014/2015 >>>
Rok 2013/2014 >>>
Rok 2012/2013 >>>
Rok 2011/2012 >>>
Rok 2010/2011 >>>
Rok 2009/2010 >>>
Rok 2008/2009 >>>
Rok 2007/2008 >>>
Rok 2006/2007 >>>
Rok 2005/2006 >>>
Rok 2004/2005 >>>
II połowa 2003
I połowa 2003


Napisz do nas




Ponowny wybór języka